Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:35 ]  Працягваюцца перамовы са збунтаванымі вайскоўцамі на Філіпінах


МАНІЛА: Працягваюцца перамовы са збунтаванымі вайскоўцамі, якія захапілі гандлёвы цэнтр у сталіцы Філіпінаў. Адстаўны генерал Рой Чымату, які вядзе перамовы з бунтаўнікамі паведаміў, што вайскоўцам дадзена крыху болей часу на тое, каб яны дабраахотна здаліся. З групы прыблізна двухсот вайскоўцаў, сёньня раніцай здаліся 50 чалавек. Прэзыдэнт Філіпінаў Глёрыя Аройо рэзка асудзіла бунт, і заклікала армію і паліцыю расправіцца зь яго ўдзельнікамі. Раней, вайскоўцы выпусьцілі з захопленых імі аб’ектаў амбасадара Аўстраліі на Філіпінах і групу замежнікаў. Яны адкінулі абвінавачаньне у свой адрас, што гэта дзяржаўны пераварот, і абвінавацілі прэзыдэнта ў тым, што яна хоча ўвесьці ў краіне ваеннае становішча, каб застацца на пасадзе пасьля таго, як у наступным годзе,кочыцца ейны тэрмін.
XS
SM
MD
LG