ВАШЫНГТОН Стварэньне палестынскай дзяржавы да 2005 году – задача складаная, але выканальная – заявіў сёньня дзяржсакратар ЗША Колін Паўэлл. Гэта будзе магчыма – сказаў ён – калі ЗША і іх партнэры здолеюць пераканаць Ізраіль і палестынцаў выконваць мірны плян “дарожная мапа”. Заўтра ў Вашынгтоне адбудзецца сутрэча прэмьер-міністра Палестынскай аўтаноміі Махмуда Аббаса з кіраўнікамі ЗША. НА наступным тыдні ў Вашынгтон прыедзе прэмьар-міністар Ізраілю Арыэль Шарон.