КІЕЎ. Украіна робіць больш жорсткімі захады ў барацьбе супраць легалізацыяй “брудных грошай”. Прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма падпісаў указ “Аб мерапрыемствах у развіцьці сыстэмы супрацьдзеяньня легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным чынам, і фінансаваньню тэрарызму”. Кучма даручыў ураду разам з Нацбанкам забясьпечыць укараненьне 40 рэкамэндацыяў Міжнароднай групы ў барацьбе з фінансавымі злоўжываньнямі.