Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:30 ]  Новыя ахвяры канфлікту на Блізкім Усходзе


ЕРУСАЛІМ. Два чалавекі былі параненыя сёньня ў горадзе Шломі на поўначы Ізраіля ў выніку абстрэла з ліванскай тэрыторыі. Сёньня ж быў абстраляны і горад Кір’ят-Шмона. Ніхто не пацярпеў. Прадстаўнікі групоўкі “Хэзбаллах”, якая базуецца на поўдні Лівану, заявілі, што яны вялі вагонь па двух ізраільскіх самалётах, якія ўварваліся ў паветраную прастору Лівану. У гэты ж дзень ізраільскія вайскоўцы на мяжы з Заходнім Берагам Ярдапу застрэлілі ізраільскага араба й паранілі ягонага спадарожніка. Паводле вайскоўцаў, аўтамабіль, у якім знаходзіліся арабы, быў падобным на аўтамабіль шукаемага тэрарыста. Кіроўца адмовіўся спыніцца, і вайскоўцы пачалі страляць. Пазьней высьвятлілася, што араб не хацеў спыняцца, бо ня меў пасьведчаньня кіроўцы.
XS
SM
MD
LG