Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:52 ]  Брытанскі прэм'ер упэўнены, што гісторыя апраўдае вайну ў Іраку


Вашынгтон. Тоні Блэр сказаў на прэсавай канфэрэнцыі: “Калі мы памыляліся, мы прынамсі зьнішчылі пагрозу, якая ужо была адказная за бясчалавечныя масавыя забойствы і пакуты людзей. Я упэўнены, гісторыя даруе нам гэта. Але калі нашыя крытыкі памыляюцца, калі мы маем рацыю,-- ў чым я цалкам упэўнены, -- і мы бы вагаліся перад гэтай пагрозай , у тым часе як мы былі бы павінны ўзяць на сябе кіраўніцтва сытуацыяй – гэта тое, што гісторыя бы нам не даравала. ” Тоні Блэр таксама сказаў, што міжнародны тэрарызм ня будзе спынены, калі ня будзе дасягнуты мір паміж Палестынай і Ізраілем. Ён заклікаў увесь арабскі сьвет прызнаць Ізраіль і спыніцца вучыць нянавісьці. Таксама Тоні Блэр сказаў, што маюць быць спыненыя і пакуты нявінаватых палестынцаў.
XS
SM
MD
LG