Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:20 ]  Расейскі міністар заклікае да прыняцьця новай рэзалюцыі ААН у справе Іраку


КАІР. Расейскі міністар замежных справаў Ігар Іваноў сёньня заклікаў да прыняцьця новай рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН у пытаньні Іраку, каб дамагчыся стабілізацыі ў краіне. Пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам Іваноў заявіў, што новая рэзалюцыя Рады бясьпекі ААН патрэбная, каб вялікая колькасьць краінаў магла прыняць удзел у шматнацыяльных сілах у Іраку. На думку Іванова, для ўсталяваньня новага палітычнага ладу ў Іраку таксама спатрэбіцца дапамога ААН.
XS
SM
MD
LG