Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:35 ]  Колькасьць ахвяраў сыботняга тэракту ў Маскве павялічылася


МАСКВА. Колькасьць ахвяраў сыботняга тэракту ў Маскве дасягнула 14 чалавек – у лякарні сканала 25-гадовая жанчына, якая знаходзілася ў цяжкім стане. У маскоўскіх клініках застаюцца яшчэ 37 пацярпелых. Некаторыя зь іх – у рэанімацыі. Сёньня ў Маскве – у дзень жалобы – прайшло пахаваньне ахвяраў трагэдыі. Праваахоўныя ворганы Чачні пацьвердзілі, што адна з дзьвюх жанчынаў-самагубцаў, якая выбухнула сябе на рок-канцэрце ў Тушыне – жыхарка чачэнскага райцэнтру Курчалой Заліхан Эліхаджыева. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі моцна зганілі тэракт у Маскве і заклікалі лідараў узброеных груповак неадкладна спыніць напады на мірных грамадзянаў.
XS
SM
MD
LG