ВІЛЬНЯ. Ва ўрачыстасьцях з нагоды 750-ых угодкаў каранацыі караля Міндоўга ў нядзелю ў Вільне возьме ўдзел Прэзыдэнт Польшчы. Таксама чакаецца прыезд прэзыдэнтаў Латвіі, Эстоніі й Украіны, а таксама кіраўнікоў дзяржаваў і урадаў Швэцыі, Люксэмбургу ды іншых краінаў.