ПАЛАСА ГАЗА. Палестынскія радыкальныя групоўкі патрабуюць, каб Ізраіль вызваліў ўсіх зьняволеных палестынцаў. У адваротным выпадку – заяўляюць яны – замірэньне можа быць перарванае. Лідэр “Ісьлямскага джыгаду” Махамэд аль-Хіндзі назваў ўчорашняе вызваленьне 50 чалавек “касмэтычным” крокам. Ізраіль трымае за кратамі яшчэ тысячы палестынскіх вязьняў. Сярод вызваленых быў палкоўнік Сулейман Абу Мультак, трэці паводле ўплыву кіраўнік палестынскіх спецслужбаў. Сёньня ўлады Ізраілю арыштавалі яшчэ 12 чалавек, галоўным чынам, ваўнікоў групоўкі “Фатх”. Сёньня прэм’ер-міністар Палестынскае Аўтаноміі Махмуд Абас будзе адбмяркоўваць з прадстаўнікамі групоўкі “Ісьлямскі джыгад” пытаньні вызваленьня палестынскіх зьняволеных і кволае пяці-дзённае перамір’е.