Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:19 ]  Падазроны на арганізацыю тэракту ў Эр-Рыядзе скончыў самагубствам


ЭР-РЫЯД. Улады Савудаўскай Арабіі паведамілі, што адзін з асноўных падазроных на арганізацыю нядаўнага тэрарыстычнага акту ў сталіцы краіны Эр-Рыядзе скончыў самагубствам. Паводле савудаўскага міністэрства ўнутраных справаў, Цюркі Насэр аль-Дандані выбухнуў сябе. Як выглядае, паліцыя выйшла на ягоны сьлед і тэрарыст вырашыў лепш скончыць самагубствам, чым быць арыштаваным. Дандані ўзначальваў сьпіс 19-ці ваяўнікоў “Аль-Кайды”, абвінавачаных уладамі Савудаўскай Арабіі ў арганізацыі выбухаў у Эр-Рыядзе 12 траўня, у выніку якіх загінулі 35 чалавек.
XS
SM
MD
LG