ТЫРАСПАЛЬ. Як паведамляе кіраўніцтва пэнсыйнага фонду непрызнанай Прыднястроўскай рэспублікі, ад сёньня пэнсіі для ейных жыхароў падвышаюцца на 10%. Памер мінімальнай пэнсыі складзе 77 мясцовых рублёў, альбо 11 даляраў ЗША. Памеры пэнсіі ў Прыднястроўі не пераглядаліся са студзеня 2002 году, ня гледзячы на паквартальнае павелічэньне, абумоўленае ў Законе пра пэнсыйнае забесьпячэньне. Гэта тлумачыцца цяжкой эканамічнай сытуацыяй у рэгіёне і недахопам сродкаў, адзначылі ў пэнсыйным фондзе.