Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:14 ]  Безвыніковыя перамовы кіраўнікоў ізраільскай і палестынскай службаў бясьпекі


ЕРУСАЛІМ. Чарговы раўнд перамоваў паміж кіраўнікамі ізраільскіх і палестынскіх службаў бясьпекі ў справе рэалізацыі міжнароднага пляну блізкаўсходняга разьвязаньня скончыўся безвынікова. У часе сустрэчы абмяркоўваліся пляны вываду ізраільскага войска з Паласы Газа і места Бэтліем на Заходнім беразе Ярдану, а таксама пераход гэтых тэрыторыяў пад кантроль палестынскіх службаў бясьпекі. Паводле ізраільскіх ваенных крыніцаў, адпаведная пастанова будзе прынятая неўзабаве. Бакі таксама вывучаюць прапанову арганізаваць сумесныя ізраільска-палестынскія патрулі. Улады Палестынскае аўтаноміі таксама працягваюць спробы пераканаць экстрэмісцкія групоўкі спыніць напады на ізраільцаў.
XS
SM
MD
LG