Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:15 ]  Лідэры краінаў Эўразьвязу сустрэнуцца з кіраўнікамі балканскіх краінаў

ПОРТА КАРАС. Сёньня – трэці, заключны дзень саміту Эўразьвязу ў Грэцыі. Лідэры краінаў Эўрапейскага Зьвязу сёньня сустрэнуцца з кіраўнікамі пяці Балканскіх краінаў – Сэрбіі й Чарнагорыі, Македоніі, Альбаніі, Харватыі і Босьніі. Лідэры балканскіх краінаў спадзяюцца, што гэтая сустрэча можа паскорыць працэс інтэграцыі іх краінаў у Эўразьвяз. Адмысловы упаўнаважаны замежных дачыненьняў Эўразьвязу Крыс Патэн заявіў, што балканскія краіны павінны працягваць эканамічныя й палітычныя рэформы, і іх тэмпы вызначаць хуткасьць, зь якой яны будуць рухаюцца да далучэньня да Эўразьвязу. Крыс Патэн сказаў, што пакуль яшчэ нельга назваць дату будучага ўваходу Балканскіх краінаў у Эўразьвяз. Сёньня ў часе сустрэчы будуць абмяркоўвацца міжэтнічныя праблемы на Балканах, пагроза экстрэмізму й сэпаратызму, а таксама паляпшэньне супрацоўніцтва балканскіх краінаў з Міжнародным трыбуналам ваенных злачынстваў ААН.
XS
SM
MD
LG