БЭРЛІН. У нямецкай сталіцы праходзіць штогадовае паседжаньне Міжнароднай кітабойнай камісіі, дзе абмяркоўваецца пытаньне пра далейшае абмежаваньне здабычы кітоў. Нямеччына, якая разам зь іншымі 18 краінамі падняла гэтае пытаньне, прапаноўвае Камісыі накінуць сталую забарону на кітабойны промысел – заместа часовага, уведзенага ў 1986 годзе. Патрэба мараторыя пакліканая тым, што папуляцыя кітоў працягвае зьмяншацца. Японія і Йсляндыя, якія працягваюць абмежаваны кітовы промысел, спрабуюць, наадварот, дамагчыся ягонага ўзнаўленьня ў поўным аб’ёме.