СТАКГОЛЬМ. Кіраўніцтва паліцэйскай управы Стакгольмскай акругі падало ў міністэрства юстыцыі просьбу больш актыўна ўжываць палажэньні закону “Пра замежных грамадзянаў у часе адмовы на ўезд на тэрыторыю Швэцыі грамадзянам краінаў Балтыі, якія падазраюцца ў зьдзяйсьненьні альбо плянаваньні злачынстваў”. Паводле дадзеных крымінальнай паліцыі, кожны год блізу 400 грамадзянаў Эстоніі, Літвы й Латвіі чыняць злачынствы на швэдзкай тэрыторыі. Асаблівы рост злачыннасьці пачаўся пасьля 1997 году, калі паміж краінамі Балтыі й Швэцыяй быў усталяваны бязьвізавы рэжым. Чакаецца таксама падвышэньне актывізацыі закону адмову на ўезд, альбо дэпартацыю грамадзянаў Балтыі, якія раней зрабілі якія-небудзь правапарушэньні. Апрача гэтага, стакгольмская паліцыя дамагаецца канфіскацыі транспарту ўжыванага для кантрабанды, а таксама адсылкі асуджаных у вязьніцы іхных краінаў.