Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:17 ]  Адбыўся чарговы раўнд перамоваў прадстаўнікоў службаў бясьпекі Ізраілю й Палестыны


ЕРУСАЛІМ. Учора ўначы адбыўся чарговы раўнд перамоваў прадстаўнікоў службаў бясьпекі Ізраілю й Палестыны. Абмяркоўваўся магчымы вывад ізраільскіх войскаў з паласы Газа й Заходняга барагу Ярдану. Учора прадстаўнікі службаў бясьпекі Егіпту ўпэўнівалі ваяўнікоў групоўкі “Хамас” аднавіць перамовы з прэм’ер-міністрам Палестыны Махмудам Абасам наконт спыненьня нападаў на ізраільцаў. Прадстаўнікі “Хамас” дагэтуль выступаюць супраць мірнага пляну развязваньня блізкаўсхродняга канфлікту “дарожная мапа”, прапанаванага ЗША, аднак зараз вывучаюць прапановы эгіпецкага боку. Учора прэзыдэнт ЗША Джордж Буш рэзка выступіў супраць групоўкі “Хамас”. Ён сказаў наступнае: “Палестынскі прэм’ер хоча міру, ізраільскі прэм’ер хоча міру, Амэрыка хоча міру, Эўразьвяз хоча міру, аднак забойцы яго не хочуць.” У гэтыя дні, калі адбыўся шэраг нападаў і сутыкненьняў паміж Ізраілем і Палестынай многія назіральнікі ставяць пад пытаньне посьпех “дарожнай мапы”.
XS
SM
MD
LG