Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:10 ]  Адмысловы высланьнік ЗША сустрэнецца сёньня з прэм’ер-міністрам Ізраілю

ЕРУСАЛІМ. Адмысловы высланьнік ЗША Джон Вульф, які цяпер знаходзіцца на Блізкім Усходзе, сустрэнецца сёньня з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам. Раней ён правёў перамовы з кіраўніком ізраільскай службы бясьпекі Аві Дыхтарам. Вульф мае намер таксама сустрэцца з прадстаўнікамі Палестынскае аўтаноміі. Мэта паездкі дыплямата – дапамога рэалізацыі міжнароднага пляну блізкаўсходняга разьвязаньня “дарожная мапа”. У бліжэйшыя гадзіны пачнуцца новыя перамовы ізраільскіх і палестынскіх прадстаўнікоў. Міністар інфармацыі аўтаноміі Набіль Амр назваў папярэднюю сустрэчу, якая прайшла мінулай ноччу, “пазытыўнай”. Паводле ізраільскага вайсковага радыё, Ізраіль гатовы пачаць вывад войска з паўночнай часткі Паласы Газа.
XS
SM
MD
LG