Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:29 ]  У Чэхіі завяршыўся рэферэндум аб далучэньні да Эўразьвязу


ПРАГА. Сёньня ў Чэхіі завяршыўся двухдзённы рэферэндум аб далучэньні да Эўразьвязу. Паводле папярэдніх дадзеных у галасаваньні узялі ўдзел 57 адсоткаў выбаршчыкаў, і каля 80 адсоткаў прагаласаваўшых выказаліся за далучэньне да Эўразьвязу. Чэскі прэм’ер-міністар Уладзімер Шпідла заявіў сёньня, што вынікі рэфэрэндуму сьведчаць пра тое, што людзі рашуча выступаюць за ўваход у Эўразьвяз. Канчатковыя вынікі будуць вядомыя прыканцы дня. Чэхія – сёмая краіна з 10 краінаў-кандыдатаў у Эўразьвяз, у якой прайшлі рэферэндумы. Грамадзяне Вугоршчыны, Літвы, Мальты, Польшчы, Славакіі й Славеніі ўжо выказаліся за далучэньне да Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG