Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:02 ]  Латвія накіруе ў Ірак яшчэ 100 вайскоўцаў


РЫГА. Напрыканцы лета Латвія накіруе ў Ірак роту пехацінцаў са 100 чалавек выконваць міратворчую місію ў складзе польскага сэктару. Зараз у Іраку ўжо знаходжзяцца 39 латыскіх вайскоўцаў – сапёраў й транспартнікаў. Як паведаміў міністар абароны Латвіі Гіртс Крыстоўскіс, прапанова аб накіраваньні яшчэ адной групы вайскоўцаў паступіла ад амэрыканцаў. Служыць у Іраку будуць дабраахвотнікі з вайскоўцаў латыскага адзелу Балтбату, а гэтаксама рэзэрвісты, якія ўжо бралі ўдзел у міратворчых місіях. Афіцыйнае рашэньне аб накіраваньні латыскіх вайскоўцаў у Ірак латыскі ўрад прыме цягам двух бліжэйшых тыдняў.
XS
SM
MD
LG