ДОХА (Катар). Арганізацыя краінаў-экспартэраў нафты (АПЭК) пастанавіла абмежаваць штодзённую здабычу нафты 25-цю з паловай мільёнамі барэляў. Пастановы прынятая ў часе сустрэчы ў сталіцы Катару ў сувязі з тым, што неўзабаве на нафтавы рынак вернецца Ірак. У той самы час старшыня АПЭК Абдула бін Хамад аль-Ація адзначыў, што дагэтуль невядомыя ані тэрмін пачатку экспарту йрацкай нафты, ані аб’ём ейнай здабычы. Нядаўна йрацкія афіцыйныя асобы заявілі, што Йрак вернецца на нафтавы рынак у чэрвені. Аднак поўнага аб’ёму экспарт можа дасягнуць толькі ў наступным годзе. Міністры краінаў АПЭК дамовіліся пра новую сустрэчу ў ліпені, калі ўплыў ірацкага экспарту на нафтавы рынак стане больш выразным.