БАЙКАНУР (Казахстан). Расейская ракета-носьбіт з эўрапэйскім касьмічным апаратам “Марс Экспрэс” стартавала з касмадрому Байканур у Казахстане. “Марс Экспрэс” павінен дасягнуць марсыянскай арбіты праз шэсьць месяцаў, пасьля чаго ад яго аддзеліцца касьмічны зонд “Бігл-2”, які будзе дасьледваць грунт і навакольнае асяродзьдзе чырвонай плянэты. Вартасьць першага праекту Эўрапэйскага касьмічнага агэнства ў дасьледваньні Марсу – 300 мільёнаў эўра.