БАГДАД. Кіруемая ЗША кааліцыя пачала выплачваць заробкі дзяржаўным службоўцам ў Іраку ўпершыню пасьля вайны. Першымі атрымалі грошы работнікі электрастанцыяў – каля 10 тысячаў чалавек. Як паведамляе амэрыканскі генерал Джэй Гарнэр, другая асоба ў часовай адміністрацыі Іраку, да 3 чэрвеня заробкі атрымаюць усе дзяржаўныя службоўцы -- усяго 1 мільён 400 тысячаў чалавек.