НЬЮ ЁРК. Генеральны сакратар ААН Кофі заявіў, што рэзалюцыя Рады Бясьпекі была вынікам кампрамісу паміж сябрамі Рады. Паводле Анана, яна дае міжнароднай супольнасьці законную падставу для далейшага дзееньня ў Іраку. Анан абяцаў неадкладна накіраваць у Ірак свайго прадстаўніка, які возьме ўдзел у фармаваньні новага ірацкага ўраду. Рэзалюцыю рады Бясьпекі ААН віталі прадстаўнікі Расеі, Францыі і ФРГ, якія ўзначалілі шырокую кааліцыю праціўнікаў вайны ў Іраку.
Дзярж-сакратар ЗША Колін Паўэл сёньня выказаў задаволенасьць з прычыны ўхваленьня ААН рэзалюцыі па Іраку. І тое, што Францыя прагаласаввала “за” рэзалюцыю, паводле Паўэла. Ёсьць крокам да паляпшэньня стасункаў паміж ЗША і Францыяй, якія пагоршыліся з прычны вайны ў Іраку. Дзяржсакратар заявіў, што краіны могуць супрацоўнічаць у справе паваеннага аднаўленьня Іраку. Гэтую заяву ён зрабіў ў часе сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў “вялікай васьмёркі” ў Парыжы. Міністры сустракаюцца напярэдадні саміту лідараў краінаў "Вялікай васьмёркі", якая пройдзе з 1 па 3 чэрвеня ў францускім горадзе Эвіян.