Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:39 ]  У Афганістане можа быць скліканая Усеафганская рада


КАБУЛ. Лідэр Афганістану Хамід Карзай заявіў, што дзеля спыненьня канфлікту паміж цэнтральным урадам і рэгіянальнымі ўладамі можа спатрэбіцца скліканьне Ўсеафганскай рады – Лойя-Джіргі. У часе свойго выступу па тэлебачаньні, Карзай паведаміў, што ўлады 12 правінцыяў ўжо два месяцы не пералічваюць падаткі ў Кубул. Калі губернатары гэтых правінцыяў не падпарадкуюцца цэнтральным уладам, заяваіў Карзай, то ён будзе вымушаны склікаць Усеафганскую раду. Як паведаміў міністар інфармацыі Махдом Рахін, гэта азначае адстаўку цяперашняга ўраду, і Ўсеафганская рада прызначыць новы ўрад
XS
SM
MD
LG