Улады Таіланду прапаноўваюць 100 тысячаў даляраў турысту, які захварэе на атыповую пнэўманію і здолее даказаць, што гэта адбылося менавіта ў Таіландзе. Улады лічаць, што нічым не рызыкуюць, паколькі эпідэмія САРС фактычна не закранула Таіланд. Але ж колькасьць турыстаў у краіне паменшылася амаль удвая ў параўнаньні з мінулым месяцам. Прыбыткі ад турызму складалі значную частку бюджэту краіны.