ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявiў аб заклапочанасьцi тым, што Іран можа ствараць ядзерную зброю. Буш сказаў, што ў чэрвенi чакаецца справаздача Мiжнароднай агенцыi атамнай энэргii ў гэтым пытаньнi. Амэрыканскi прэзыдэнт заклiкаў мiжнародную супольнасьць працаваць разам, каб спынiць распаўсюд зброi масавага зьнiшчэньня.