ІСЛЯМАБАД.Сёньня намесьнік Дзяржсакратара ЗША Рычард Армітэдж заявіў, што Злучаныя Штаты ня будуць асуджаць Індыю і Пакістан за іх даўгую канфлікт вакол Кашміру. Выступаючы на прэсавай канферэнцыі пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам краіны ды іншымі пакістанскімі лідэрамі, Армітэдж сказаў, што ён адчувае пачатак дыялёгу паміж нацыямі й выказаў “асьцярожны аптымізм” з гэтай нагоды. Індыя абвінавачвае Пакістан у тым, што той накіроўвае ў індыйскую частку штата Кашмір ўзброеных экстрэмістаў. Пакістан абвяргае гэтыя абвінавачваньні ды гаворыць, што забясьпечвае толькі “маральную падтрымку ваяўнікам свабоды”. Пакістан настойвае на тым, каб Індыя дазволіла разьмесьціць міжнародных назіральнікаў на мяжы, якая падзяляе Кашмір да дзьве часткі.