Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:53 ]  Грэцыя хоча далучыцца да ваенных ініцыятываў для Эўразьвязу


АФІНЫ. Цяперашні старшыня Ўрапэйскага Зьвязу – Грэцыя, выказала жаданьне далучыцца да ваенна-палітычнай ініцыятывы Францыі, Нямеччыны, Бэльгіі й Люксэмбургу. Грэцкі міністар замежных справаў Гэоргі Папандрэў назваў “пазытыўнымі” прапановы чатырох краінаў у справе ўмацаваньня абаронных структураў Эўразьвязу. У часе ўчорашняй сустрэчы ў вярхох, якая праходзіла ў Брусэлі, Францыя, Нямеччына, Бэльгія й Люксэмбург заявілі пра неабходнасьць каардынацыі намаганьняў Эўрапэйскага Зьвязу ў часе правядзеньня ваенных і міратворчых апэрацыяў – незалежна ад супольнасьці НАТА. Усе чатыры краіны выступілі супраць дзеяньняў ЗША і іхных саюзьнікаў у Іраку.
XS
SM
MD
LG