АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДАНЫХ НАЦЫЯЎ. Адзiн з кiраўнiкоў мiратворчых сiлаў ААН заявiў, што як альбанцы, гэтак i сэрбы ўсё часьцей адмаўляюцца падпарадкоўваюцца адмiнiстрацыi ААН у Косаве. Памочнiк генэральнага сакратара ААН у мiратворчых справах Эдзi Анабi заявiў Радзе бясьпекi ААН, што трэба прыкласьцi яшчэ шмат намаганьняў, каб усталяваць у Косаве дзейныя i прадстаўнiчыя iнстытуты ўлады.