Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:06 ]  У Латвіі пражываюць звыш 30 былых нацыстаў


РЫГА. У Латвіі пражываюць звыш 30 былых нацыстаў, якія здолелі пазьбегнуць пакараньня за свае злачынствы падчас другой сусьветнай вайны. Гэтак заявіў сёньня ў Рызе дырэктар Цэнтру Візэнталю Эфраім Зурофф. Зуроф прыехаў у сталіцу Латвіі ў рамках апэрацыі “Апошняя надзея”, мэта якой – знайсьці нацыстаў, вінаватых у зьнішчэньні гэбраяў падчас вайны. Жыхарам балтыйскіх дзяржаваў прапанованая ўзнагарода 10 тысячаў даляраў за інфармацыю пра ваенных злачынцаў. Зуроф заявіў, што за 12 гадоў незалежнасьці Латвіі ў краіне ня быў асуджаны аніводзін былы нацыст.
XS
SM
MD
LG