МАСКВА. Міністэрства замежных справаў Расеі сёньня скрытыкавала справаздачу Дзярждэпартамэнту ЗША аб стане правоў чалавека ў сьвеце, назваўшы яе поўнай “знаёмых штампаў і падвойных стандартаў”. Паводле міністэрства, у разьдзеле справаздачы, прысьвечаных Расеі, няма нічога новага або вартага ўвагі. У справаздачы асуджаюцца дзеяньні расейскіх уладаў у Чачэніі.