Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:56 ]  Гуманiтарная дапамога сёньня мае патрапiць у Басру


КУВЭЙТ. Мiжнародны камiтэт чырвонага крыжа плянуе сёньня даслаць першую партыю гуманiтарнай дапамогi ў паўдзённы iрацкi горад Басра, якi застаецца пад кантролем iрацкiх сiлаў. Прэсавая сакратарка камiтэту Тамара аль-Рэфай паведамiла, што два грузавiкi, гружаныя ў асноўным лекамi, павiнныя прыбыць у Басру. Яна сказала, што прастаўнiкi Чырвонага крыжа папрасiлi войскi каалiцыi, а таксама ўрад Іраку, каб тыя дазволiлi гуманiтарнай мiсii ўехаць ў горад i разьмеркаваць мэдычную дапамогу чатыром шпiталям Басры. Тым часам вакол гораду працягваюцца баi памiж брытанскiмi ды iрацкiмi сiламi.
XS
SM
MD
LG