Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:41 ]  Яшчэ 45 чалавек у Ганконгу захварэлi на пнэўманiю

ГАНКОНГ. Улады Ганконгу паведамiлi, што яшчэ 45 чалавек захварэлi на новую форму пнэўманii. Дванаццаць чалавек у горадзе памерлi ад гэтай хваробы. На сёньня ў Ганконгу зарэгiстравана 470 выпадкаў новай хваробы дыхальных шляхоў. Ганконскiя банкi i школы былi сёньня зачыненыя з-за небясьпекi распаўсюду хваробы. Ад новага захворваньня ў сьвеце памерлi прынамсi 55 чалавек з таго часу, як першыя выпадкi былi зарэгiстраваныя ў Кiтаi ў лiстападзе. Апошнiм часам выпадкi хваробы былi адзначаныя ў Сынгапуры, Вiетнаме, Канадзе, Нямеччыне, Японii, ЗША, Францыi i Брытанii.
XS
SM
MD
LG