Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:45 ]  ЗША адпараўляюць у Йрак яшчэ 100 тысячаў вайскоўцаў

ВАШЫНГТОН. Прадстаўнік Белага Дому Ары Флэйшар падцьвердзіў, што Злучаныя Штаты адпараўляюць у Йрак яшчэ 100 тысячаў вайскоўцаў. Пры гэтым ён адхіліў крытыку, што саюзьнікі перад вайной недаацанілі сілу ірацкага супраціву й заявіў, што адпраўка дадатковага кантынгэнту плянавалася ад пачатку. Паводле Флэйшара, ЗША чакалі жорсткага супраціву. Прыхільнікі Садама Хусэйна ведаюць, што змагаюцца за ўладу і гатовыя дзеля гэтага на ўсё – сказаў прадстаўнік Белага Дому.
XS
SM
MD
LG