ЛОС-АНДЖЭЛЕС. М’юзiкал “Чыкага” заваяваў амэрыканскую кiнапрэмiю “Оскар” у шасьцi катэгорыях, у тым лiку - як найлепшы фiльм мiнулага году.
Цырымонiя ўручэньня “Оскараў” адбылася ўчора ў Лос-Анджэлесе пад узмоцненай аховай у сувязi з вайной у Іраку. Дэманстранты за i супраць вайны сабралiся каля будынку, якi ахоўвалi сiлы калiфарнiйскай Нацыянальнай гвардыi.
Майкл Мур, чый анты-збройны фiльм “Боўлiнг для Калюмбiны” перамог у катэгорыi дакумэнтальных фiльмаў, скарыстаўся сваiм выступам для крытыкi вайны ў Іраку.