ПРАГА.Сёньня ў эўрапейскіх і азіяцкіх гарадах прайшлі вялікія дэманстрацыі супраць вайны ў Іраку. У Бэрліне 40 тысячаў маніфэстантаў трымалі плякаты “міжнародныя законы, а не закон кулака”. У Лёндане выйшлі на вуліцы апанэнты ірацкай палітыкі прэм’ер-мініістра Блэра. Па зьвестках паліцыі, у дэманстрацыях ў Лёндане бралі ўдзел 60 тысячаў чалавек.
У Парыжы паліцыя паведамляе пра 90-тысячную дэманстрацыю. Дэманстрацыі прайшлі ў іншых эўрапейскіх сталіцах – ў Хэльсінкі, Амстэрдаме, Вене, Капэнгагене, Бэрне.
У Эгіпце масавыя пратэсты праходзяць трэці дзень запар. Маніфэстацыі адбыліся сёньня ў Гішпаніі (Сэвілья, Барсэлона), ў Швэцыі (Гётэборг), ў Новай Зэляндыі, Аўстраліі, Паўднёвай Карэі і Японіі. У Бангладэшы прайшоў агульнанацыянальны антываенны страйк.