Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:12 ]  Рада Бясьпекi ААН абмяркоўвае брытанскiя прапановы


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Рада бясьпекi ААН сабралася ў Нью-Ёрку позна ўвечары, каб абмеркаваць зьмены ў праект рэзалюцыi, якая дазволiла б вайну супраць Іраку. Зьмены прапанаваныя Вялiкай Брытанiяй. Паводле новага праекту, Ірак мусiць выканаць шэраг ключавых патрабаваньняў, каб пазьбегнуць вайны – у прыватнасьцi Садам Хусэйн мусiць выступiць па iрацкiм тэлебачаньнi i прызнацца, што ягоны ўрад у мiнулым спрабаваў схаваць зброю масавага зьнiшчэньня, але потым прыняў рашэньне пазбавiцца такой зброi. Рэзалюцыя вызначае 17 сакавiка, як крайнi тэрмiн для выканьня патрабаваньняў, але Брытанiя кажа аб магчымасьцi перанесьцi гэтую дату. Прэсавы сакратар Белага Дому Ары Фляйшэр вiтаў брытанскую iнiцыятыву, але дадаў, што дыпляматыя ўваходзiць у апошнюю стадыю. Паводле Фляйшэра, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абмеркаваў iрацкi крызыс з прэзыдэнтам Расеi Ўладзiмерам Пуцiным, якi скептычна ставiцца да новай рэзалюцыi.
XS
SM
MD
LG