ЛЁНДАН. Прэмъер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр заявіў, што ён будзе працягваць свае высілкі ў імкненьні дамагчыся кансэнсусу ў пытаньні сярод сябраў Рады бясьпекі ААН. Але на думку Блэра, рашэньне Расеі ды Францыі выкарыстаць права вэта ў дачыненьні да рэзалюцыі адносна Іраку, значна ўскладняе сытуацыю. Лёндан зьбіраецца прапанаваць шэраг крокаў, якія вызначалі б пэўныя захады, якія мусіў бы зрабіць Садам Хусэйн да прызначанага тэрміну.