УЛАДЗІКАЎКАЗ. Учора ў Чачэнii працягвалiся баi. Паведамляецца, што за апошнiя суткi загiнулi шасьцёра расейскiх вайскоўцаў, яшчэ сямёра параненыя.
Паводле прадстаўнiка прамаскоўскай адмiнiстрацыi Чачэнii, за гэты час было 11 нападаў чачэнскiх ваяўнiкоў на пасты фэдэральных войскаў.