(Шарм-аль-Шэйх, Эгіпет) Лідэры 22 краінаў, якія ўваходзяць у Лігу арабскіх дзяржаваў, сабраліся сёньня на саміт у эгіпецкім курортным мястэчку Шарм-аль-Шэйх, дзе абмеркоўваюць магчымыя захады супраць вайны ЗША ў Іраку. Прэзыдэнт Лібану Эміль Лагуд заявіў на адкрыцьці сустрэчы, што Ліга арабскіх дзяржаваў хоча, каб Ірак працягваў супрацоўнічаць з ААН. Прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак заклікаў даць Багдаду больш часу для такога супрацоўніцтва. Аб’яднаныя Арабскія Эміраты запранавалі ірацкаму прэзыдэнту Садаму Хусэйну пайсьці ў адстаўку і пакінуць краіну пры ўмове гарантыяў аб ягонай недатыкальнасьці.