Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:25 ]  Дэль Понтэ ў Югаславіі


ПАДГОРЫЦА Гэнэральны пракурор гаагскага трыбуналу Карла дэль Понтэ сёньня правядзе ў сталіцы Чарнагорыі Падгорыце перамовы з прэм’ер-міністрам гэтай краіны Міла Джуканавічам. Падчас сваго візіту ў рэгіён Дэль Понтэ заклікае сэрбскіх і чарнагорскіх кіраўнікоў больш шчыльна супрацоўнічаць з трыбуналам. Учора ў Бялградзе яна зноў заклікала да арышту і выдачы былога камандзіра басьнійскіх сэрбаў Ратка Младыча. Пракурор скрытыкавала Сэрбію за нежаданьне затрымаць і выдаць Младыча, абвінавачанага трыбуналам у злачынствах супаць чалавецтва. Учора ж, паводле рашэньня трыбунала НАТОўскія міратворчыя сілы ў Косаве ўпершыню арыштавалі этнічных альбанцаў – некалькіх палявых камандзіраў Косаўскай вызваленчай арміі
XS
SM
MD
LG