КАІР. Міністры замежных справаў Лігі арабскіх краінаў прынялі ў рэзалюцыю, якая асуджае любую агрэсію супраць Іраку. Дакумант заклікае ўсіх членаў Лігі не аказваць падтрымкі і не даваць сваю тэрыторыю для магчымай ваеннай апэрацыі супраць Іраку. На сустрэчы ў Каіры абмяркоўвалася падрыхтоўка заплянаванага на наступны тыдзень экстранага саміту арабскіх лідэраў.