Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:21 ]  КНДР зьбіраецца байкатаваць паседжаньне МАГАТЭ, цягам якога будзе абмяркоўвацца пытаньне аб ядзернай праграме Пхэньяна


ВЕНА. Праблема ядзернай праграмы Паўночнай Карэi павiнна быць пастаўленая на абмеркаваньне Радай Бясьпекi ААН, -- заявiў сёньня кiраўнiк Мiжнароднага агенцтва ў атамнай энэргii Махамэд эль Барадэй. Ён паведамiў, што 12 лютага на паседжаньнi кiраўнiцтва МАГАТЭ мае быць зацьверджаным гэтае рашэньне. Паводле Эль Барадэя, КНДР актыўна рыхтуецца да запуску ядзернага рэактару i прадпрыемства ў перапрацоўцы плютонiю. А ўжо праз паўгады Паўночная Карэя зможа вырабляць збройны плютонiй. У гэтым зьвязку амбасадар КНДР у Маскве заявiў, што ягоная краiна будзе байкатаваць паседжаньне МАГАТЭ.
XS
SM
MD
LG