ЕРУСАЛІМ. Ізраільскае кіраўніцтва забараніла палестынскай дэлегацыі адляцець у Лёндан, дзе на наступным тыдні плянуецца правесьці канфэрэнцыю ў справе мірных рэформаў на Блізкім Усходзе. Міністар замежных справаў Ізраілю Бенджамін Нэтаньяху адхіліў заклік брытанскага міністра замежных справаў Джэка Стро перагледзець рашэньне ізраільскага ўраду.