Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:56 ]  Фінансаваньне пашырэньня Эўразьвязу


КПЭНГАГЕН. Прэм’ер-міністар Даніі заявіў, што імпэратывам для эўрапэйскіх лідараў зьяўляецца дасягненьне ў гэтым тыдні пагадненьня пра фінансаваньне пашырэньня Эўразьвязу. У лісьце на адрас іншых лідараў Фог Расмусэн сказаў, што пагадненьне мусіць быць дасягнутае да заканчэньня ў сьнежні перамоваў з краінамі-кандыдатамі. Расмусэн будзе старшыняваць у часе двухдзённых перамоваў лідараў Эўразьвязу, якія пачынаюцца заўтра. Краіны Эўразьвязу падзеленыя ў пытаньні разьмеркаваньня фінансаваньня сельскай гаспадаркі, ды іншай дапамогі новым сябрам. Нямеччына хоча скасаваць датацыі, а Францыя выступае супраць скасаваньня.
XS
SM
MD
LG