ВАШЫНГТОН. У прымесьцях сталіцы Злучаных Штатаў працягваецца самая шыракамаштабная ў гісторыі рэгіёну апэрацыя пошуку злачынцы, чыімі ахвярамі ад 2-га кастрычніка сталі 8 чалавек. Яшчэ двух чалавек невядомы снайпер параніў. Забойцу ніхто ня бачыў, аднак у некалькіх выпадках на месцы злачынства быў заўважаны белы аўтафургон. Складзенае апісаньне машыны. За інфармацыю, якая дапаможа злавіць злачынцу, абяцаная ўзнагарода ў 350 тысячаў даляраў.