Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:40 ]  У Кішынёве распачалася двухдзённая сустрэча краінаў СНД прысьвечаная барацьбе з тэрарызмам


ЦН 37. КІШЫНЁЎ. У сталіцы Малдовы распачалася двухдзённая сустрэча міністраў замежных справаў краінаў СНД. Міністры абмяркуюць шляхі барацьбы з тэрарызмам і ўсталяваньне адмысловага анты-тэрарыстычнага цэнтру. У сустрэчы маюць ўзяць удзел прэзыдэнты Расеі і Грузіі: Пуцін і Шэварднадзэ. Расея абвінавачвае Грузію ў тым, што Тбілісі заплюшчвае вочы на прысутнасьць чэчэнскіх баевікоў у Панкіскай цясьніне. Пуцін мае таксама намер сустрэцца з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта будзе першая сустрэча пасьля таго, як Лукашэнка назваў непрыймальнай расейскую прапанову наконт аб’яднаньня двух краінаў. Прэзыдэнты Арменіі іАзэрбэйджану : Качарян і Аліеў абмяркуюць у Кішынёве сытуацыю вакол Нагорнага Карабаху.
XS
SM
MD
LG