АНКАРА. Турэцкі прыватны тэлеканал паведаміў, што Злучаныя Штаты, нібыта, афіцыйна зьвярнуліся да Турэччыны з просьбай прадставіць турэцкія авіябазы для магчымага ўдару па Іраку. Прэзыдэнт Турцыі Бюлент Эджэвіт абверг гэтую інфармацыю.
Турэцкая падтрымка зьяўляецца вельмі істотным зьвяном у ланцугу амэрыканскага вайсковага разгортваньня. Аднак, Анкара дагэтуль выступала супраць вайны зь Іракам. Кіраўнікі Турэччыны заявілі, што такая апэрацыя дэстабілізуе рэгіён.