Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:07 ]  Усеагульныя выбары ў Босьніі


САРАЕВА. Усеагульныя выбары адбудуцца сёньня і ў Босьніі. Жыхары гэтай краіны будуць абіраць дэпутатаў цэнтральнага парляманту, агульны прэзыдыюм і заканадаўчыя сходы абедзьвух частак Босьніі – Мусульманска-Харвацкай Фэдэрацыі і Рэспублікі Сэрбскай. У выбарах балятуюцца прадстаўнікі 57 палітычных артыяў. Гэта першыя выбары, зарганізаваныя басьнійскімі ўладамі самастойна. Раней гэта рабілі прадстаўнікі міжнароднай супольнасьці.
XS
SM
MD
LG