Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:55 ]  Сацыял-дэмакраты і "зялёныя" перамаглі ў часе выбараў у Нямеччыне


БЭРЛІН. Лева-цэнтрысцкая кааліцыя нямецкага Канцлера Гэрхарда Шродэра ўтрымала ўладу у часе ўчорашніх выбараў. Па выбарах, Шродэр, сярод іншага, заявіў, што ягоная пазыцыя ў справе Іраку ня зьменіцца. Спадар Шродэр вытупае супраць вайсковага нападу ЗША на Ірак. Сацыял-дэмакратычная партыя, якой кіруе спадар Шродэр, разам са сваімі хаўрусьнікамі – Партыяй зялёных атрымалі 47.1% галасоў, у той час, як Зьвяз Хрэсьціянскіх дэмакратаў Эдмунда Штойбэра ў кааліцыі з Партыяй Свабодных дэмакратаў атрымалі 45.9% галасоў выбаршчыкаў. Сацыял дэмакраты абяцаюць, што новы ўрад будзе ўтвораны цягам трох тыдняў. Шэраг лідараў краінаў Эўразьвязу, Расеі ды іншых, ўжо павіншавалі Гэрхарда Шродэра зь перамогай. Між тым, супернік цяперашняга нямецкага канцлера, Эдмунд Штойбэр заявіў, што новы ўрад Шродэра пратрымаецца вельмі нядоўга.
XS
SM
MD
LG